Ой, ляцелі гусі з далёкага краю,
Ваду замуцілі на сінім Дунаю…
Бадай, тыя гусі так марна прапалі,
Як мы любіліся, цяпер перасталі.
Як мы любіліся, нас мамка не знала,
Цяпер расстаёмся, як чорная хмара.
А з гэтай жа хмары дробны дожджык будзе,
З нашага кахання нічога не выйдзе.
Як мы любіліся, як ластаўкі ў стрэсе,
Цяпер расстаёмся, як ягады ў лесе…
Няма майго друга, няма маёй душкі,
Каму застануцца пуховыя падушкі?
Няма майго друга, няма майго пана,
Каму застанецца пасцелька бела слана?
Ой, ты пойдзеш лугам, а я даліною,
Ты закрасуеш ружай, а я – каліною.
Ой, не ляціце гусі з далёкага краю,
Ваду больш не муціце на сінім Дунаю.
Поют - немного по-другому. А этот текст сам по себе, видимо, не очень точный.
Если хотите - воспроизведу те слова.
Хотя, может быть, Вы не эту песню запрашивали...
Надя, а не такие слова: С тае цемнай хмары дробный дожджык будзе ?